Візіт прадстаўнікоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Румынію адбыўся ў рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці Erasmus +.
Стажыроўку ва Універсітэце сельскагаспадарчых навук і ветэрынарнай медыцыны ў г. Клуж-Напока прайшлі вядучы спецыяліст дэканата факультэта перападрыхтоўкі спецыялістаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Янушка і вядучы спецыяліст аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Здановіч.
Варта адзначыць, што Клуж-Напока - другі найбуйнейшы горад Румыніі з багатай гісторыяй і культурай - па праве лічыцца цэнтрам студэнцкага жыцця. У горадзе 6 дзяржаўных і 2 прыватныя універсітэты з шырокімі міжнароднымі сувязямі, у якіх вучацца дзясяткі тысяч студэнтаў, у тым ліку замежных.
У рамках візіту адбылося абмеркаванне пытанняў арганізацыі вучэбнай і навуковай працы ў двух універсітэтах, асаблівасцяў сістэмы вышэйшай адукацыі ў Румыніі і Беларусі, асаблівасцяў арганізацыі адукацыйнага працэсу для замежных грамадзян. Былі разгледжаны перспектывы і магчымасці далейшага ўзаемадзеяння ў сферы вучэбнай, навуковай дзейнасці студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэтаў, пытанні акадэмічнай мабільнасці і міжнароднага супрацоўніцтва па праграме Erasmus +.
Акрамя таго, супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта распавялі румынскім калегам пра магчымасці навучання ў ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама запрасілі студэнтаў Універсітэта сельскагаспадарчых навук і ветэрынарнай медыцыны ў г. Клуж-Напока прыняць удзел у Летніх і Зімовых школах ГрДУ імя Янкі Купалы.
З мэтай вывучэння вопыту камерцыялізацыі дасягнутых вынікаў і практыкаарыентаваных навучання ва ўніверсітэце г. Клуж-Напока Вольга Янушка і Алена Здановіч наведалі вучэбна-навукова-вытворчыя комплексы, лабараторыі і базы практыкі ўніверсітэта, ветэрынарную клініку, якая працуе пры ўніверсітэце, а таксама азнаёміліся з сістэмай арганізацыі дыстанцыйнага навучання, працай Цэнтра бесперапыннай адукацыі Універсітэта, Аддзялення павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў.
Адным з вынікаў стажыроўкі стала дамоўленасць аб заключэнні новага міжінстытуцыянальнага пагаднення з універсітэтам мастацтваў і дызайну г. Клуж-Напока з мэтай рэалізацыі мабільнасці навучэнцаў і супрацоўнікаў у рамках праграмы Erasmus +
.