Універсіяда стартавала 3 ліпеня ў Неапалі і працягнецца да 14 ліпеня на тэрыторыі некалькіх гарадоў італьянскай вобласці Кампанія.
ГрДУ імя Янкі Купалы на спаборніцтвах прадставіць магістрантка факультэта фізічнай культуры Ксенія Даніловіч, якая будзе выступаць у спаборніцтвах па дзюдо. Студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Анастасія Рароўская прыме ўдзел у спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы ў дысцыпліне «Спартыўная хада».
З 18 відаў спорту, прадстаўленых на Універсіядзе, 43 беларускія студэнты-спартсмены прымуць удзел у 8, сярод якіх лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, дзюдо, тэніс, плаванне, спартыўная гімнастыка, фехтаванне і таэквандо.
Усяго ў ХХХ Сусветнай летняй Універсіядзе-2019 прымуць удзел 8 000 спартсменаў з 170 краін, якія разыграюць 250 камплектаў узнагарод у 18 відах спорту.