Купалаўцы былі задзейнічаны ў прыёме і перакладзе паведамленняў, якія паступаюць ад замежных грамадзян на англійскай мове ў рамках правядзення II Еўрапейскіх гульняў.
На афіцэрскім сходзе начальнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Шпарло падзякаваў студэнтам 4-га курса спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія" Наталлю Ламека, Алега Лісічыка, Марыю Ганчарову і Паўла Рудскага за садзейнічанне ў забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці жыхароў і гасцей Гродзеншчыны і ўручыў ім памятныя сувеніры.
Сяргей Шпарло таксама выказаў падзяку за аказаную дапамогу старшаму выкладчыку кафедры англійскай філалогіі Вользе Будзеніс.