Да канца чацвёртага дня прыёму дакументаў на вочную і завочную формы атрымання адукацыі ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы дакументы падалі 1731 абітурыент.
У ліку найбольш запатрабаваных спецыяльнасцяў па выніках сфармаванага конкурсу на дзённай бюджэтнай форме атрымання адукацыі выступаюць «Дызайн (касцюма і тканін)», «Дызайн (графічны)»; «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка».
На завочнай бюджэтнай форме атрымання вышэйшай адукацыі I ступені самымі рэйтынгавымі па конкурсе сталі наступныя спецыяльнасці: «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка» скарочанай формы; «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» скарочанай формы; «Турызм і гасціннасць» скарочанай формы.
Традыцыйна купалаўскі ўніверсітэт карыстаецца папулярнасцю не толькі ў жыхароў Гродна і Гродзенскай вобласці, але і ў абітурыентаў з іншых абласцей. Так, на чацвёрты дзень прыёму дакументаў найбольшая колькасць заяў ад прадстаўнікоў іншых рэгіёнаў была пададзена з Брэсцкай вобласці (131), Мінскай (58), Гомельскай (44).
З усіх, хто падаў дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы, 24 абітурыенты маюць магчымасць паступаць ва ўніверсітэт па-за конкурсам і 51 абітурыент зможа стаць студэнтам без уступных выпрабаванняў.
Па выніках прыёму дакументаў на I ступень атрымання вышэйшай адукацыі 2 абітурыенты маюць 100-бальныя сертыфікаты па вучэбных прадметах, 92 з'яўляюцца ўладальнікамі залатых і срэбных медалёў, 41 маюць дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі «з адзнакай».
Нагадаем, што прыём дакументаў на бюджэт дзённай і завочнай формы атрымання вышэйшай адукацыі I ступені будзе доўжыцца да 17 ліпеня ўключна.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзенне ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by , у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 73-01-01 (шматканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500