Абітурыентка Злата Шпак з Гродна паступае на факультэт біялогіі і экалогіі.
Злата Шпак - выпускніца Гродзенскага дзяржаўнага прафесійнага тэхналагічнага каледжа. Дзяўчына скончыла ўстанову адукацыі з чырвоным дыпломам і зараз працуе там майстрам вытворчага навучання. Спецыяльнасць «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» Злата абрала таму, што хоча працягваць развівацца ў прафесіі. Як прызнаецца дзяўчына, стаць 2000-м абітурыентам для яе – прыемны сюрпрыз.
Адзначым, што Злата Шпак – пераможца адкрытага расійскага конкурсу кандытарскага мастацтва, які прайшоў у рамках XXII міжнароднай выставы для хлебапякарнага і кандытарскага рынку Modern Bakery Moscow. Дзяўчына стала абсалютнай пераможцай у юніёрскай намінацыі «Лепшы выраб з шакаладу».
Нагадаем, што падаць дакументы за кошт сродкаў бюджэту можна да 17 ліпеня. На платную форму - па 4 жніўня.
УВАГА! Для абітурыентаў, якія паступаюць на спецыяльнасці дзённай, завочнай, вячэрняй, скарочанай формы атрымання вышэйшай адукацыі на платнай і бюджэтнай аснове 17 ліпеня - апошні дзень падачы дакументаў. З 18 ліпеня пачынаюцца ўступныя выпрабаванні.
Падрабязную інфармацыю пра ход прыёмнай кампаніі, прапанаваныя спецыяльнасці, тэрміны падачы дакументаў і правядзенне ўступных выпрабаванняў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:
+ 375 (152) 73-01-01 (шмаканальны)
МТС +375 (33) 35 44 500
Life +375 (22) 77 44 500