Выязное пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце адбылося ў Навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы 18 ліпеня.
Мерапрыемства прайшло з удзелам старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Мечыслава Гоя. ГрДУ імя Янкі Купалы на сустрэчы прадставілі прарэктар па навуковай рабоце Юрый Раманоўскі, дырэктар Навукова-тэхналагічнага парку Аляксандр Васілевіч і начальнік Цэнтра трансферу тэхналогій Алена Апякун.
Мечыслаў Гой падзякаваў кіраўніцтву ГрДУ імя Янкі Купалы і тэхнапарка за супрацоўніцтва і выказаў надзею на далейшае ўзаемадзеянне.
– Тэхнапарк - гэта кропка росту для Гродна, дзе могуць стварацца новыя запатрабаваныя прадукты. Як яркі прыклад - прадпрыемства «Биолазер» - падкрэсліў Мечыслаў Бранеслававіч.
У сваю чаргу прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі адзначыў:
– Мы стваралі тэхнапарк з мэтай развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва, каб уключыць у такую дзейнасць студэнтаў. Для Гродна тэхнапарк - гэта ўнікальны праект. Вельмі важна, што сёння сучасныя навуковыя вынікі атрымліваюцца на стыку некалькіх абласцей. На сённяшні дзень у нас ужо ёсць шэсць рэзідэнтаў з розных сфер. Напрыклад, прадпрыемствы, якія займаюцца IT-распрацоўкамі, распрацоўкамі ў сферы высокіх тэхналогій, вымяральнай тэхнікі, - адзначыў Юрый Яцэнтавіч.
У межах сустрэчы начальнік упраўлення эканомікі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта Вольга Сабадзэ распавяла пра пытанні, якія ўзнікаюць пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у ходзе праектавання і будаўніцтва, прапановы па паляпшэнню дзелавога асяроддзя ў г. Гродна.
Акрамя таго ўдзельнікаў Савета пазнаёмілі з мэтамі, задачамі і перспектывамі развіцця тэхнапарка, а таксама з некаторымі інавацыйнымі ідэямі студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы і конкурсам «ИнНаСтарт». У рамках Савета адбылася таксама экскурсія па лабараторыям тэхнапарка і прэзентацыя інавацыйных распрацовак.