Жаданне папрацаваць падчас летніх канікул выказалі каля 700 купалаўцаў.
Набыць практычныя навыкі ў сваёй будучай прафесіі, а таксама нядрэнна падзарабіць дазваляюць моладзі студэнцкія атрады. У гэтым годзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы арганізавана 40 студатрадаў, сярод іх - педагагічныя, вытворчыя, будаўнічыя, сэрвісныя і экалагічныя.
Традыцыйна самыя шматлікія педагагічныя атрады. У студэнтаў ёсць выдатная магчымасць атрымаць практычны досвед працы з дзецьмі ў летніх аздараўленчых лагерах Беларусі - «Купалінка», «Зорка Юбілейная», «Сузор'е», «Дружба», а таксама «Жамчужына Расіі» ў горадзе Анапа Расійскай Федэрацыі.
Не менш актыўны ўдзел студэнты прымаюць і ў будаўнічых атрадах на аб'ектах, ААТ «Белтеплоизоляция», УП «Ремстройавтодор», «Гроднапрамбуд», Беларуская АЭС, ГрДУ імя Янкі Купалы і іншых.
У складзе сэрвісных атрадаў студэнты працуюць у Цэнтры тэсціравання і прыёмнай камісіі ГрДУ імя Янкі Купалы, а таксама кухоннымі рабочымі і ратавальнікамі ў летнім аздараўленчым лагеры «Жамчужына Расіі» ў горадзе Анапа.
Акрамя таго студэнты задзейнічаны ў складзе вытворчых атрадаў, у прыватнасці, на сумесным расійска-беларускім прадпрыемстве СААТ «ДИФА» - найбуйнейшым у Беларусі вытворцы фільтраў ачысткі паветра, алею і паліва для легкавой, грузавой, сельскагаспадарчай і дарожнай тэхнікі.
Варта адзначыць, што ў гэтым годзе з'явіўся экалагічны студатрад, байцы якога былі задзейнічаны на ДЛГУ "Гродзенскі лясгас".
Працуючы ў студатрадах, студэнты маюць магчымасць па-за працоўнага часу ўдзельнічаць у арганізаваных для іх культурных мерапрыемствах, спартыўных, творчых, інтэлектуальных турнірах.