Уступныя выпрабаванні ў Купалаўскім універсітэце праходзілі з 18 па 24 ліпеня.
Гарачая экзаменацыйная пара ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы падышла да канца. Выпрабаванні вытрымалі 1560 абітурыентаў. З іх 499 чалавек жадалі прайсці па конкурсе на дзённую форму навучання, 1002 - на завочную форму навучання, 59 - на вячэрнюю.
Кандыдаты на паступленне на дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі павінны былі здаць іспыты па творчасці на ўсе спецыяльнасці факультэта мастацтваў і дызайну, на спецыяльнасць "Журналистика" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Выпрабаванне па фізічнай культуры і спорце праходзілі жадаючыя паступіць на факультет фізічнай культуры і спецыяльнасць "Фізічная падрыхтоўка ваенаслужачых" ваеннага факультэта. Вусны ўступны экзамен па літаратуры неабходна было здаць на спецыяльнасці філалагічнага факультэта "Беларуская філалогія" і "Руская філалогія".
Варта адзначыць, што на ўступных выпрабаваннях 44 абітурыента атрымалі адзнаку «10», 122 абітурыента - адзнаку «9», 175 абітурыентаў - адзнаку «8».
Нагадваем, што падаць дакументы на платную форму навучання ў прыёмную камісію па адрасе вул. Леніна, 32 можна па 4 жніўня. Больш падрабязная інфармацыя пра ход прыёмнай кампаніі-2019 тут.