Купалаўскі ўніверсітэт уваходзіць у тройку лепшых універсітэтаў Рэспублікі Беларусь па версіі рэйтынгу Webometrics Ranking of World Universities.
У абноўленым рейтинге Webometrics, апублікаваным 30 ліпеня 2019 года, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы займае 3373 месца сярод універсітэтаў свету, трэцюю пазіцыю - сярод беларускіх універсітэтаў.
У ліпені 2019 года ў рэйтынг былі ўключаныя 12 тысяч адукацыйных устаноў свету, у тым ліку 57 адукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь (51 установа вышэйшай адукацыі і 6 іншых адукацыйных устаноў). Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ўдзельнічае ў рэйтынгу Webometrics Ranking of World Universities з 2006 года і знаходзіцца ў ліку лепшых універсітэтаў Рэспублікі Беларусь.
Рэйтынг Webometrics разлічваецца групай Cybermetrics Нацыянальнага Даследчага Савета (Іспанія) і вызначаецца зыходзячы з навукова-даследчых дасягненняў універсітэтаў, уплыву ў інтэрнэт-прасторы, а таксама ацэнкі зместу і папулярнасці вэб-сайтаў ВНУ. Дадзеныя рэйтынгу разлічваюцца два разы на год - у студзені і ліпені.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы апярэджваюць толькі БДУ і БНТУ. У дзясятку лепшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь увайшлі яшчэ дзве рэгіянальныя ўстановы вышэйшай адукацыі: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт Францыска Скарыны (5 месца), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (8 месца).
Лідарамі рэйтынгу сярод універсітэтаў свету з'яўляюцца Гарвардскі ўніверсітэт, Стэнфардскі ўніверсітэт і Масачусецкі тэхналагічны інстытут.