Удзельнікамі Летняй школы стануць 36 слухачоў з 11 краін свету.
Летняя школа рускай мовы аб'яднае удзельнікаў з Аўстрыі, Германіі, Канады, Кітая, Польшчы, ЗША, Чэхіі, Японіі. Упершыню слухачамі школы стануць грамадзяне Венгрыі, Індыі і Швейцарыі.
Замежныя госці ўжо прыбываюць у Гродна для ўдзелу ў Летняй школе рускай мовы. Навучальныя заняткі і знаёмства з беларускай культурай пачнуцца 5 жніўня.
Адукацыйны праект «Летняя школа рускай мовы» прызначаны для тых, хто пачынае вывучаць рускую мову ці хоча ўдасканаліць свае моўныя веды і навыкі. Штодня ў першай палове дня слухачоў чакаюць заняткі па рускай мове з вопытнымі выкладчыкамі.
Акрамя навучальнай праграмы для ўдзельнікаў запланавана культурная праграма: экскурсіі па горадзе Гродна, лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі, знаёмства з беларускім кінематографам, а таксама майстар-класы па вырабу беларускіх сувеніраў і падрыхтоўцы страў нацыянальнай кухні.
Арганізатарамі Летняй школы рускай мовы выступае кафедра моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы.