Пасяджэнне прыёмнай камісіі па залічэнні ва ўніверсітэт у лік студэнтаў дзённай і завочнай формаў атрымання вышэйшай адукацыі на платнай аснове адбылося 6 жніўня.
Купалаўская сям'я ў гэтым годзе прыняла 2 384 чалавекі. Студэнтамі-першакурснікамі сталі 1 303 студэнты, якія будуць вучыцца на платнай аснове, і 1 048 рабят на бюджэтнай форме атрымання вышэйшай адукацыі. На бюджэтную форму 722 чалавекі паступілі па трох сертыфікатах ЦТ, 326 - па выніках уступных выпрабаванняў і цэнтралізаванага тэсціравання.
Падчас уступнай кампаніі ў прыёмную камісію ГрДУ імя Янкі Купалы было пададзена 4185 заяў, у тым ліку 33 для атрымання другой вышэйшай адукацыі: 2829 абітурыентаў планавалі паступіць на дзённую форму, 1323 - на завочную.
У Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы падавалі дакументы не толькі рабяты з Гродна і Гродзенскай вобласці, але і з іншых рэгіёнаў Беларусі - Мінскай, Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Акрамя таго, пажадалі навучацца ў ГрДУ імя Янкі Купалы дваццаць пяць абітурыентаў з іншых краін.
На вочную, завочную, вячэрнюю формы атрымання вышэйшай адукацыі за кошт рэспубліканскага бюджэту было пададзена 2 544 заявы пры плане прыёму 1048 чалавек. Такім чынам, конкурс склаў 2,43 чалавека на месца.
На ўмовах мэтавай падрыхтоўкі у 2019 годзе студэнтам стаў 61 чалавек. Без уступных выпрабаванняў на бюджэтную форму навучання былі залічаны 67 абітурыентаў. Варта адзначыць, што ўсе яны з'яўляюцца пераможцамі міжнародных і розных этапаў рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах, маюць высокія спартыўныя і творчыя дасягненні, дыпломы з адзнакай і / або залатыя ці сярэбраныя медалі. Па-за конкурсам на дзённую, завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту паступілі 30 чалавек.
Абітурыентамі з найбольшай колькасцю балаў сталі Марыя Аношка і Іна Макавік. Дзяўчыны набралі па 381 балу і паступілі на юрыдычны факультэт на спецыяльнасць "Міжнароднае права". Лідэрамі па суме набраных балаў сталі Ангеліна Пяцько (372) і Аляксандра Сакалоўская (370), якія таксама выбралі юрыдычны факультэт, спецыяльнасць "Міжнароднае права". Надзея Хвасько з агульным балам 368 залічана на спецыяльнасць «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (міжнародны турызм)», з такім жа агульным балам Вера Лямберская, якая абрала спецыяльнасць «Электронны маркетынг».
478 абітурыентаў з агульным сумарным балам па трох сертыфікатах ЦТ і сярэдняму балу дакумента аб адукацыі - звыш 300 падалі дакументы ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Найбольш папулярнымі спецыяльнасцямі дзённай бюджэтнай формы навучання сталі «Дызайн (касцюма і тканін)», «Дызайн (графічны)», «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (па напрамках)», «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка».
Самы высокі конкурс сярод спецыяльнасцяў дзённай платнай формы навучання быў сфармаваны на спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія (нямецкая) на базе нямецкай мовы"; групе спецыяльнасцяў «Дызайн (касцюма і тканін)», «Дызайн (графічны)»; групе спецыяльнасцяў «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў; Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі металаў»; групе спецыяльнасцяў «Фізіка; Камп'ютарная фізіка; Інфармацыйна-вымяральная тэхніка; Тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання прадпрыемстваў».
Высокі конкурс сярод спецыяльнасцяў завочнай платнай формы навучання сфармаваўся на спецыяльнасцях "Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка", "Фізічная культура", «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» (скарочаная форма).
Акрамя таго, у гэтым годзе ўпершыню быў абвешчаны набор на спецыяльнасці «Камп'ютарная фізіка», «Транспартная лагістыка (аўтамабільны транспарт)». Таксама адноўлены набор на спецыяльнасць «Гісторыя (археалогія)».
Аб выніках прыёмнай кампаніі ў ГрДУ імя Янкі Купалы можна даведацца больш на сайце www.abit.by.