Абласны этап акцыі адбыўся 7 жніўня.
На добраўпарадкаванне культавых аб'ектаў, храмавых комплексаў, капліц, а таксама крыніц, якімі так славіцца Беларусь, зроблены асаблівы акцэнт у Год малой радзімы.
Студэнты-купалаўцы першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі». Рабяты дапамаглі ў добраўпарадкаванні тэрыторыі Храма ў гонар Праабражэння Гасподняга ў вёсцы Коматава Гродзенскага раёна. Ад душы папрацаваўшы, валанцёры саюза моладзі прынялі ўдзел у духоўнай гутарцы з настаяцелем храма ў гонар Праабражэння Гасподняга айцом Міхаілам.