Удзельнікі Летняй школы рускай мовы разам з валанцёрамі азнаёміліся з выдатнымі мясцінамі Беларусі.
У мінулую пятніцу слухачы Летняй школы наведаліся ў гарадскі пасёлак Парэчча, дзе іх чакала экскурсія па прадпрыемстве "Мядовы шлях". Пасля дэгустацыі мёду і знаёмства з асаблівасцямі яго вытворчасці замежныя госці падзяліліся на дзве групы і паўдзельнічалі ў займальных майстар-класах. Першая група асвойвала тэхналогіі вырабу дэкаратыўных свечак свом рукамі з вашчыны - натуральнага пчалінага воску. Другая група займалася падрыхтоўкай халоднага асвяжальнага напою на аснове агуркоў, мёду і мяты. Пасля экскурсіі ўдзельнікі адправіліся ў вёску з незвычайнай назвай Салацце, дзе зрабілі памятныя фатаграфіі на фоне запамінальных арт-аб'ектаў, створаных вядомымі беларускімі майстрамі.
У суботу, 10 жніўня, замежныя госці ў рамках праграмы выхаднога дня наведалі славутасці Гродзеншчыны па маршруце Мір-Нясвіж-Навагрудак. Экскурсаводам выступіў дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віталь Карнялюк. Слухачы Летняй школы зазірнулі ў горад Нясвіж і размешчаны ў ім палацава-паркавы комплекс. Гасцям прадэманстравалі элементы найбагатшай калекцыі зброі і даспехаў роду Радзівілаў і распавялі гісторыю самага ўплывовага роду Вялікага Княства Літоўскага. Пры наведванні Мірскага замка замежныя госці даведаліся аб асноўных этапах яго будаўніцтва, уладальніках замка на працягу некалькіх стагоддзяў, дакрануліся да абарончай сцяны пачатку XVI стагоддзя, прадэгуставалі нацыянальныя стравы беларускай кухні.
У нядзелю слухачы Летняй школы рускай мовы ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі Нацыянальны парк «Белавежская пушча». Незвычайныя сувеніры і мноства фота застануцца замежным гасцям на памяць пра дзіўныя месцы і культуру Беларусі.