Чэмпіянат пройдзе з 22 па 27 жніўня ў Казані. Яго ўдзельнікамі стануць больш за 1 500 канкурсантаў з 63 краін.
У каманду Беларусі, якая ў гэтым годзе будзе адстойваць гонар краіны, дэманструючы свае поспехі ў прафпадрыхтоўцы ў расійскай Казані, увайшлі 40 хлопчыкаў і дзяўчынак. Сярод іх - дзве прадстаўніцы Гродзеншчыны. Выпускніца Гуманітарнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Марына Гаель прадставіць Беларусь у кампетэнцыі «Графічны дызайн», а навучэнка Гродзенскага дзяржаўнага каледжа тэхнікі, тэхналогій і дызайну Юлія Маркевіч - у кампетэнцыі «Тэхналогія моды».
Дзяўчаты ўжо даказалі сваю перавагу, прайшоўшы кваліфікацыйны адбор у нацыянальную зборную краіны. Рэспубліканскі этап чэмпіянату адбыўся ў мінулым годзе ў Мінску. Па яго выніках Юлія Маркевіч заняла першае месца, Марына Гаель - стала другой. Але перамога ці прызавое месца на першынстве краіны яшчэ не гарантуе траплення ў каманду: на працягу года дзяўчаты праходзілі стажыроўку ў Беларусі і за мяжой - адточвалі прафесійныя навыкі, падвышалі ўзровень веды ангельскай мовы, даказвалі экспертам, што менавіта яны гатовыя пазмагацца за медаль на сусветным узроўні .
Дарэчы, чэмпіянат пройдзе ў 56 кампетэнцыi: ад кандытарскага і цырульніцкага мастацтва да сталярнага справы і зварачных работ. Міжнародны чэмпіянат прафесійнага майстэрства WorldSkills не толькі павышае прэстыж прафесійнай адукацыі, але і дае магчымасць адукацыйным установам і лідэрам галін абмяняцца перадавым вопытам.
Па матэрыялах grodnonews.by