Падаць дакументы для навучання на падрыхтоўчым аддзяленні можна да 16 верасня.
Слухачоў чакае падрыхтоўка да цэнтралiзаванага тэсцiравання, унутрывузаўскіх уступных іспытаў і адпаведных ім профільных выпрабаванняў.
Варта адзначыць, што абавязковай умовай залічэння на падрыхтоўчае аддзяленне з'яўляецца наяўнасць агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай з агульнай сярэдняй адукацыяй або сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Пры паступленні абітурыенту неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт або від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, або пасведчанне бежанца, або даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу) і падаць наступныя дакументы: заяву аб прыёме на навучанне; арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадатак да яго; копіі сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у год прыёму; даведку аб выніках здачы ўступных іспытаў (для асоб, якія здавалі ўступныя выпрабаванні ва ўстановах адукацыі і якія не прайшлі па конкурсе ў год прыёму); медыцынскую даведку аб стане здароўя па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя, выдадзеную дзяржаўнай установай аховы здароўя па месцы iх жыхарства (месцы знаходжання) або па месцы працы (службы); дакументы, якія пацвярджаюць права слухача на льготы; 4 фатаграфіі памерам 3х4 см.
Прыём дакументаў ажыццяўляецца па 16 верасня 2019 г.
Залічэнне пройдзе з 19 па 20 верасня па конкурсе на падставе сярэдняга бала дакумента аб адукацыі, які вызначаецца па дзесяцібальнай шкале (з дакладнасцю да дзесятых долей адзiнкi). Адзначым, што па-за конкурсам залічваюцца дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобы з лiку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Заняткі стартуюць за 23 верасня, працягласць навучання складае 9 месяцаў.
Іншагароднім слухачам прадастаўляецца інтэрнат.
Абітурыенты, якія скончылі падрыхтоўчае аддзяленне, маюць пераважнае права на залічэнне ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы пры роўнай колькасці балаў пасля асобаў, названых у пункце 27 Правілаў прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені, пры паступленні на ўсе формы атрымання адукацыі.
Больш поўную інфармацыю можна атрымаць па спасылцы або на факультэце давузаўскай падрыхтоўкі па адрасе: 230023, г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, тэл .: 8 (0152) 73-01-01, 72-08-66, e-mail: fdp@grsu.by.