Дэкан факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандр Варанцоў наведаў Сусветны чэмпіянат рабочых прафесій WorldSkills Kazan 2019, які прайшоў у Казані з 22 па 27 жніўня на базе міжнароднага выставачнага цэнтра «Казань Экспо».
Дэлегацыя Беларусі, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, вышэйшых навучальных устаноў, а таксама прамысловых прадпрыемстваў, прыняла ўдзел у сустрэчы з кіраўніцтвам Казанскага федэральнага ўніверсітэта, дзе абмяркоўваліся пытанні развіцця вышэйшай адукацыі. Таксама адбыліся круглы стол з удзелам Міністра адукацыі Беларусі Ігара Карпенкі «Новая адукацыя для лічбавага свету» і наведванне інавацыйнай пляцоўкі ИННОПОЛИС для развіцця IT-кампетэнцый. Акрамя таго, прадстаўнікі Беларусі наведалі цырымонію адкрыцця сусветнага чэмпіянату WorldSkills Kazan 2019, дзе паглядзелі працоўныя пляцоўкі, пазнаёміліся з кампетэнцыямі будучага, прынялі ўдзел у майстар-класах, канферэнцыях і прэзентацыях.
Варта адзначыць, што сёння факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання ГрДУ імя Янкі Купалы вывучае міжнародны вопыт у развіцці руху WorldSkills і ставіць перад сабой задачы ўключэння ў спаборніцкія мерапрыемствы ў рамках адборачных этапаў.
- Найбольшую цікавасць выклікаюць кампетэнтныя напрамкі развіцця ў галіне інжынернага дызайну CAD, аўтамабільныя тэхналогіі, кузаўны рамонт, вэб-дызайн і распрацоўка, сеткавае і сістэмнае адміністраванне, тэхналогіі прамысловага дызайну, графічны дызайн, а таксама найшырэйшы ахоп прафесійных кампетэнцый, што фарміруюцца ў каледжах універсітэта: пачынаючы ад зварачных навыкаў і заканчваючы фларыстыкай і кулінарным мастацтвам, - распавёў Аляксандр Варанцоў. - Традыцыйна асаблівую цікавасць на падобных сусветных форумах выклікаюць кампетэнцыі будучага (Future skills), сярод якіх у гэтым годзе прадстаўлены тэхналогія прамысловага дызайну, квантавыя тэхналогіі, тэхналогіі праектавання BIM, хуткае прототипирование, распрацоўка віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, тэхналогіі кампазітаў, распрацоўка рашэнняў з выкарыстаннем блокчейн тэхналогій, прамысловая робататэхніка і інш.
Даведачна:
Сусветны чэмпіянат па прафесійным майстэрстве па стандартах «WorldSkills» праходзіць кожныя два гады і збірае каля 1 600 удзельнікаў з больш за 60 краін. Маладыя прафесіяналы з усяго свету збіраюцца на чэмпіянаце, каб пазмагацца за шанец выйграць медаль у абранай кампетэнцыі.
Спаборніцтвы па 56 кампетэнцыяў ў розных сферах вытворчасці прадстаўлены на чэмпіянаце: ад сталярнаq справы і мехатронікb да кандытарскага мастацтва, ад электрамантажу і такарнаq справы да электронікі, ад кузаўнога рамонту і цаглянай кладкі да сеткавага і сістэмнага адміністравання.
Чэмпіянат таксама дае магчымасць лідэрам галін, урадам і адукацыйным установам магчымасць абмяняцца інфармацыяй, перадавымі метадамі працы ў галіны і ў сферы прафесійнай адукацыі. Новыя ідэі і працэсы натхняюць маладых людзей на тое, каб прысвяціць сваё жыццё тэхніцы і новых тэхналогіях і будаваць лепшую будучыню.