Мерапрыемства пройдзе 4 верасня і будзе прысвечана пачатку новага навучальнага года.
У рамках Урачыстага сходу працоўнага калектыву рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка выступіць з дакладам, у час якога раскажа аб выніках працы калектыву ў мінулым, 2018-2019 навучальным годзе і задачах на які мае быць, 2019-2020 навучальны год.
Па традыцыі на мерапрыемстве будуць ушаноўваць маладых спецыялістаў, выкладчыкаў, якія абаранілі кандыдацкія і доктарскія дысертацыі і іх навуковых кіраўнікоў.
Урачысты сход працоўнага калектыву адбудзецца 4 верасня па адрасе: вул. Леніна, 32, актавая зала.
Пачатак у 15.00.
На сайце ўніверсітэта будзе весціся прамая трансляцыя пасяджэння.