Студэнты ўніверсітэта былі адзначаны заслужанымі ўзнагародамі на ўрачыстым сходзе калектыву ўніверсітэта, прысвечанага пачатку навучальнага года.
За значны асабісты ўклад у падрыхтоўку і правядзенне II Еўрапейскіх гульняў Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзнагароджаны студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Артур Барташ, Яна Пінкайліс, студэнты факультэта фізічнай культуры Дар'я Батогава, Арцём Заяц, студэнткі факультэта біялогіі і экалогіі Ірына Брацкова, студэнты педагагічнага факультэта Вераніка Бусловіч і Эльвіра Паўлючык, студэнтка факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Сняжана Клімашэвіч, студэнтка юрыдычнага ого факультэта Ганна Мыслівец, студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Кірыл Рудзяк, студэнтка інжынерна-будаўнічага факультэта Валерыя Фахрутдзінава і студэнт факультэта эканомікі і кіравання Ілля Якімовіч.
Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за актыўны ўдзел у Працоўным семестры 2019 года і развіцці студатрадаўскага руху адзначаны студэнткі філалагічнага факультэта Вольга Русілка, Віялета Сытая, Кацярына Механнікава, студэнт факультэта фізічнай культуры Уладзіслаў Бязмен, студэнтка педагагічнага факультэта Кацярына Гануцына, студэнт юрыдычнага факультэта Мікіта Гура, студэнтка факультэта біялогіі і экалогіі Вікторыя Катлярова, студэнты інжынерна-будаўнічага факультэта Дзмітрый Ківель і Віталь Панас, студэнтка факультэта псіхалогіі Вікторыя Хомчык.
Варта адзначыць, што ў арганізацыі і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў удзельнічалі 285 актыўных і энергічных студэнтаў-купалаўцаў. У сваю чаргу Трэці працоўны семестр у 2019 годзе аб'яднаў 654 студэнта ўніверсітэта для працы ў будаўнічых, педагагічных і сэрвісных атрадах.