Заснавальнікам прадпрыемства-рэзідэнта Тэхнапарка стала студэнтка факультэта псіхалогіі.
Кацярына Табала, студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Псіхалогія», ужо больш за год займаецца кансультатыўнай дапамогай жыхарам Гродна. Яе індывідуальныя і групавыя кансультацыі накіраваны на аказанне дапамогі чалавеку ў крызісных сітуацыях, а таксама ў тых, калі неабходна прыняць рашэнне ў жыццёва важным пытанні:
- Мая бізнэс-ідэя - гэта толькі пачатак далейшага творчага працэсу па ўвасабленні шэрагу праектаў, у тым ліку якія маюць і сацыяльную скіраванасць.
Менавіта Кацярыне Табале, а таксама Мікалаю Куляшэвічу, магістранту 1 курса спецыяльнасці «Псіхалагічнае кансультаванне і псіхакарэкцыя», належыць ідэя стварэння псіхалагічнага кансультацыйнага цэнтра «Я». Дарэчы, як адзначаюць стваральнікі прадпрыемства, яно будзе мець высокую практычную значнасць для горада Гродна і Гродзенскага рэгіёну. Таму што аўтарскія распрацоўкі, выкананыя ў рамках стартап-праекта, спрыяюць раскрыццю патэнцыялу чалавека ў асобаснай, прафесійнай сферах, а таксама накіраваны на вырашэнне праблемных сітуацый у міжасабовых адносінах.
Дагавор аб супрацоўніцтве індывідуальнага прадпрымальніка Кацярыны Табалы з Тэхналагічным паркам Купалаўскага ўніверсітэта быў падпісаны ў ліпені гэтага года.