Купалаўцы праехалі па турыстычных веласіпедных маршрутах Гродзенскага раёна.
Падарожжа студэнтаў і выкладчыкаў фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы пачалося на 92-м кіламетры Аўгустоўскага канала шлюза «Дамброўка» - водна-паркавага гідратэхнічнага комплексу, у склад якога ўваходзіць суднаходны шлюз і шлюз-рэгулятар.
Асноўнай мэтай велапрабегу з'яўляліся чатыры доўгачасовыя агнявыя доўгачасовыя агнявыя пункты 68 Гродзенскага ўмацаванага раёна. Дарэчы, менавіта гэтыя збудаванні першымі прынялі на сябе ўдар нямецкай пяхотнай дывізіі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Велапрабег «Вехі вайны» студэнты і выкладчыкі фізіка-тэхнічнага факультэта скончылі на адзнацы 94,4 км Аўгустоўскага канала.