Студэнтам-валанцёрам падзякавалі за ўдзел у самым маштабным спартыўнай падзеі краіны, уручылі памятныя падарункі і сертыфікаты.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Лісковіч. Віктар Андрэевіч адзначыў, што рабят сабралі не толькі, каб даведацца пра іх ўражанні ад удзелу ва II Еўрапейскіх гульнях, але і пагаварыць з імі пра ўжыванне набытага валанцёрскага вопыту пры правядзенні іншых мерапрыемстваў:
- Мы вельмі цэнім атрыманы вамі вопыт - ён сапраўды велізарны. Як для вас саміх, так і для нашай краіны, рэгіёну, горада. Спадзяюся, валанцёрскія атрады будуць папаўняцца, і вы не раз парадуеце нас сваімі высокімі дасягненнямі.
З асаблівым цяплом купалаўцаў вітала рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка:
- Вы сапраўды з гонарам выканалі ўскладзеную на вас адказную місію - прадстаўляць нашу краіну і наш універсітэт на II Еўрапейскіх гульнях. Дзякуй за ваш удзел, за тое, што на працягу ўсёй падзеі вы былі яркімі, актыўнымі, зараджалі пазітывам.
У ходзе сустрэчы рэктар універсітэта Ірына Кітурка адзначыла, што праца студэнтаў на II Еўрапейскіх гульнях была высока ацэнена як на ўзроўні ўніверсітэта, так і на дзяржаўным узроўні, пра што сведчаць атрыманыя купалаўцамі Граматы.
У сваю чаргу, студэнты падзяліліся сваімі эмоцыямі і тымі ўражаннямі, якія ўдалося атрымаць ім ад працы валанцёрамі на II Еўрапейскіх гульнях. Так, студэнт 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Ілля Якімовіч адзначыў, што дзякуючы спартыўнай падзеі ён змог усебакова пазнаёміцца з працай памежнай службы - свой валанцёрскі вопыт ён набыў на дзяржаўнай мяжы ў пункце пропуску "Брузгі", сустракаючы гасцей і ўдзельнікаў:
- Нягледзячы на стомленасць, бо паток гасцей быў досыць вялікі, мы з рабятамі-валанцёрамі выдатна правялі час. І калі б нам прапанавалі паўтарыць - мы б абавязкова пагадзіліся.
Студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Ганна Мыслівец таксама сустракала гасцей і ўдзельнікаў гульняў, якія прыбылі паветраным транспартам праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск»:
- Я сустрэла шмат цікавых людзей, дзякуючы зносінам з замежнымі гасцямі значна палепшыла веды англійскай мовы. За гэта хачу падзякаваць Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, але асабліва, свайму роднаму ўніверсітэту - вялікі дзякуй за магчымасць стаць часткай такой маштабнай спартыўнай падзеі!
У завяршэнні сустрэчы валанцёрам-купалаўцам уручылі сертыфікаты і памятныя падарункі ад Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў. Яшчэ адзін прыемны падарунак паднесла студэнтам-валанцёрам рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка - імі апынуліся білеты на канцэрт папулярнага выканаўцы Макса Барскіх, які пройдзе ў межах святкавання Дня горада Гродна 14 верасня, каб яны маглі яшчэ раз і ўсе разам акунуцца ў атмасферу ўсеагульнага свята .
У ТЭМУ:
На II Еўрапейскіх гульнях у якасці валанцёраў прыняло ўдзел 285 студэнтаў-купалаўцаў, якія былі задзейнічаныя больш чым на 20 функцыянальных напрамках. Рабяты працавалі ў горадзе Гродна на Фан-зоне, у пунктах пропуску дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, а таксама знаходзіліся ў самым цэнтры падзей у горадзе Мінску.
Па выніках працы II Еўрапейскіх гульняў 2019 года студэнты-валанцёры нашага ўніверсітэта ўдастоіліся высокіх узнагарод. Купалаўцам уручана Грамата Савета Міністраў, Грамата Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Граматы Фонду «Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года», а таксама Граматы ГрДУ імя Янкі Купалы.