Прафесіяналы і аматары бегу пераадолелі дыстанцыі 5,5 км, 10,5 км і 21,097 км. Маршрут пралягаў праз праспекты Пераможцаў, Незалежнасці, Машэрава, вуліцы Валадарскага, Маркса, Энгельса, Камуністычная, Старажоўская, Куйбышава, Багдановіча, Янкі Купалы, плошчы Незалежнасці і Перамогі.
У час мерапрыемства бегуны маглі стаць удзельнікамі «Благазабега» і падтрымаць адзін з чатырох сацыяльных праектаў. Для самых маленькіх спартсменаў у гэтым годзе прайшоў дзіцячы дабрачынны забег # Дзецідзяцей.