Пераможцы атрымаюць магчымасць рэалізаваць свае праекты ў Навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы.
Удзельнікам конкурсу «ИнНаСтарт» могуць стаць студэнты і магістранты, а таксама навучэнцы каледжаў з уласнай ідэяй інавацыйнага стартапа на любой стадыі развіцця ў розных галінах і сферах дзейнасці, накіраванага на распрацоўку і вытворчасць новага тавару, тэхналогіі або паслугі. Да 1 лістапада 2019 года ўдзельнікам неабходна:
«ИнНаСтарт» пройдзе ў чатыры этапы. У рамках першага адбудуцца падрыхтоўчыя трэнінгі, удзельнікам якіх раскажуць, як распрацаваць інавацыйную ідэю, сабраць каманду аднадумцаў, распрацаваць бізнэс-мадэль, прадставіць і прэзентаваць праект.
Для ўдзелу ў вочным фінальным туры журы абярэ лепшыя інавацыйныя праекты, якія адпавядаюць вызначаным крытэрам: запатрабаванасць, актуальнасць, практычная реалізуемасць, канкурэнтаздольнасць і наяўнасць абгрунтаванай бізнес-мадэлі. Заключным этапам стане стартап бой - прэзентацыя праектаў, кансультацыі з экспертамі, нетворкінг.
Журы вызначыць лепшыя студэнцкія праекты ў чатырох намінацыях: «Лепшы стартап-праект - ТЭХНАЛОГІЯ», «Лепшы стартап-праект - ПРАДУКТ», «Лепшы стартап-праект - ПАСЛУГІ», «Лепшы стартап-праект - САЦЫЯЛЬНЫЯ ІНАВАЦЫІ».
Пераможца і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі. Таксама па выніках конкурсу можа быць вызначаны лепшы праект - прэтэндэнт на Гран-пры ў фармаце гранта на стварэнне стартапа ў Навукова-тэхналагічным парку. Акрамя таго, пераможцы і прызёры конкурсу атрымаюць сертыфікат, магчымасць карыстацца паслугамі навукова-тэхналагічнага парку і акселерацыю стартапа.
Мэтай конкурсу з'яўляецца экспертная падтрымка і садзейнічанне ў развіцці інавацыйных бізнес-ідэй на ранняй стадыі і стымуляванне студэнтаў і магістрантаў універсітэта і навучэнцаў каледжаў ствараць інавацыі і прапаноўваць арыгінальныя прадукты, тэхналогіі, тавары і паслугі.
Дадатковая інфармацыя аб конкурсе па тэлефоне +375 152 742975, +375 29 5873429 (Апякун Алена Уладзіміраўна).