Вынікі спартыўнага тыдня падвялі 5 кастрычніка ва ўрочышчы «Пышкі».
У гэты дзень калектыў супрацоўнікаў і студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта на некалькі гадзін стаў адной вялікай спартыўнай камандай. 500 метраў - для жанчын, кіламетр - для мужчын: у такім фармаце прайшоў агульнаўніверсітэцкі лёгкаатлетычны крос. Першымі стартавалі студэнты, пасля якіх эстафетную палачку падхапілі рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, дэканы факультэтаў, загадчыкі кафедраў, выкладчыкі і прадстаўнікі структурных падраздзяленняў. Усяго спартыўнае мерапрыемства аб'яднала больш за 500 чалавек.
Узнагароджваючы пераможцаў і прызёраў кроса, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка адзначыла атмасферу адзінства і згуртаванасці, якая сёння адчувалася на пляцоўцы і падкрэсліла, што мерапрыемства праходзіць напярэдадні Дня настаўніка:
- Мне вельмі да душы беларускае слова «настаўнік». Я жадаю, каб у жыцці кожнага сустракалася як мага больш людзей, якіх вы зможаце назваць сваімі настаўнікамі!
Ірына Фёдараўна пажадала ўсім добрага настрою, моцнага здароўя і любові, пасля чаго ўручыла граматы, медалі і кубкі пераможцам і прызёрам конкурсу.
Так, у асабістым заліку сярод дзяўчат першае месца заняла студэнтка 2 курса факультэта біялогіі і экалогіі Маргарыта Купчанка, на другім месцы студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Юлія Траўкова, на трэцім - студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Марына Радзько. Тройку лепшых у асабістым заліку сярод мужчын занялі курсанты ваеннага факультэта: на першым месцы Аляксандр Буцько, на другім - Максім Копаць, на трэцім - Васіль Селеванюк.
У камандным заліку сярод дзяўчат золата заваявала каманда юрыдычнага факультэта, каманда факультэта біялогіі і экалогіі - на другім, трэцюю прыступку п'едэстала занялі прадстаўніцы факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Каманда юнакоў ваеннага факультэта стала першай у камандным заліку сярод мужчын, срэбра ў каманды факультэта матэматыкі і інфарматыкі, трэцяе месца заваявалі прадстаўнікі юрыдычнага факультэта.
Таксама пераможцы былі названыя сярод супрацоўнікаў універсітэта. Першай сярод жанчын прыбегла дацэнт кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры Вольга Паўлюць. Другое месца ў старэйшага выкладчыка кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Дар'і Івінскай, на трэцім - старшы выкладчык кафедры будаўнічых канструкцый Святлана Сазон.
Сярод мужчын у тройку лепшых зноў увайшлі прадстаўнікі ваеннага факультэта. Золата заваяваў выкладчык кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых ваеннага факультэта Павел Кірмель, срэбра ў начальніка курса ваеннага факультэта батальёна курсантаў ваеннага факультэта Дзмітрыя Карпука, бронзавым прызёрам стаў выкладчык-начальнік фізічнай падрыхтоўкі і спорту кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых ваеннага факультэта Іван Крупеніч.
Акрамя таго, у рамках закрыцця Тыдня спорту і здароўя былі падведзены вынікі спартыўна-мастацкага фестывалю «Купалаўскі старт». Пераможцам фестывалю стала каманда інжынерна-будаўнічага факультэта, на другім месцы - студэнты юрыдычнага факультэта, на трэцім - прадстаўнікі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Тройка лепшых каманд была адзначана адмысловымі прызамі. Так, каманда, якая заняла I месца, атрымала магчымасць наведаць аквапарк «Лебяжый», сярэбраныя прызёры адправяцца ў боўлінг-клуб, а за трэцяе месца рабятам падарылі паход у кінатэатр.