Адкрыццё «Школы куратара» адбылося ў Купалаўскім універсітэце 8 кастрычніка.
Павітала ўдзельнікаў семінара і пажадала ім новых ведаў і адкрыццяў, прымаць актыўны ўдзел і прапаноўваць свае актуальныя ідэі ў працы з моладдзю начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Котава. Аксана Віктараўна акцэнтавала ўвагу на тым, што ў сваёй працы куратары павінны звярнуць увагу на новую рэдакцыю стратэгіі развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі 2020-2030. Дарэчы, на сённяшні дзень стратэгія знаходзіцца на стадыі распрацоўкі, і кожны можа прапанаваць свае ідэі для яе развіцця.
Варта адзначыць, што штогадовы метадычны семінар куратараў вучэбных груп «Школа куратара» праходзіць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ўжо больш за 5 гадоў. У гэтым годзе яго ўдзельнікамі сталі 48 выкладчыкаў усіх факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта.
У рамках школы куратараў плануюцца тэарэтычныя і практычныя заняткі, майстар-класы, абмен вопытам з пераможцамі конкурсаў куратараў і метадычных распрацовак, а таксама кіраўніцтва ўніверсітэта і прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання. У фармаце пяці тэматычных блокаў выкладчыкі даведаюцца аб праграмна-плануемай дакументацыі куратара вучэбнай групы, сацыяльна-педагагічным і псіхалагічным суправаджэнні вучэбнай групы. Будзе разгледжана роля куратара ў рэалізацыі праграмы выхавання, дзейнасць моладзевых грамадскіх аб'яднанняў, арганізацый, органаў студэнцкага самакіравання і прафесійная дзейнасць куратара.
Заняткі будуць доўжыцца з кастрычніка 2019 па май 2020. Школа накіравана на метадычную падтрымку маладых куратараў.