Удзел у семінары, які будзе доўжыцца з 8 па 11 кастрычніка, прымаюць 47 выкладчыкаў з арганізацый і ўстаноў адукацыі Швецыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны і Беларусі.
Адкрыў мерапрыемства і пажадаў усім удзельнікам плённай і актыўнай працы дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Аляксандр Карэўскі. У сваю чаргу прафесар кафедры міжнароднай эканомікі Сумскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Украіна) Надзея Касцючэнка акрэсліла актуальнасць семінара і распавяла аб плённай кааперацыі і супрацоўніцтве для ўстойлівага развіцця.
Семінар працягнецца ў фармаце секцыйных пасяджэнняў, на якіх удзельнікі прэзентуюць свае адукацыйныя праекты ў галіне прымянення інтэрактыўных метадаў і найноўшых практык пры выкладанні розных навучальных дысцыплін у сваіх універсітэтах. Праекты распрацоўваліся ўдзельнікамі на працягу паўгода.
10 кастрычніка ў праграме семінара запланавана прэзентацыя актыўных метадаў навучання, якія ўжываюцца ва ўніверсітэце Упсала (Швецыя), пра якія раскажа Шэферд Урэне. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікаў запросяць на экскурсію па Купалаўскім ўніверсітэце і горадзе Гродна.
У тэму:
У Праграме Балтыйскага ўніверсітэта асноўная ўвага надаецца пытанням устойлівага развіцця, аховы навакольнага асяроддзя і дэмакратыі ў рэгіёне Балтыйскага мора. Гэта дасягаецца за кошт развіцця ўніверсітэцкіх курсаў, падтрымкі міждысцыплінарных даследчых кааперацый і ўдзелу ў трансдысцыплінарных праектах у супрацоўніцтве з органамі ўлады, муніцыпалітэтамі і іншымі.
Універсітэты - паўнапраўныя члены сеткі BUP (універсітэты-члены сеткі), маюць падпісаныя міжвузаўскія пагадненні з універсітэтам Упсалы. Даследчыкі, выкладчыкі і студэнты з універсітэта-члена сеткі маюць прыярытэт для ўдзелу ва ўсіх мерапрыемствах BUP. Такіх універсітэтаў у Беларусі сем. Гэта ГрДУ імя Янкі Купалы, БДУ, БДЭУ, ГрДМУ, МДЭІ імя Сахарава БДУ, Міжнародны ўніверсітэт МІПСА, РЭУ імя Пляханава.