Пагадненне аб яго стварэнні ва ўрачыстай абстаноўцы 10 кастрычніка падпісалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Свае подпісы ў дакуменце паставілі намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Генадзь Пальчык і рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Таксама ў цырымоніі падпісання пагаднення прынялі ўдзел прадстаўнікі рэктарата, перспектыўнага кадравага рэзерву купалаўскага ўніверсітэта, прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёну.
- Наша мэта - атрымаць маладога, перспектыўнага, актыўнага кіраўніка, сфарміраваць дзейсны рэзерв кадраў, - адзначыў падчас цырымоніі падпісання пагаднення намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч. - Стварэнне Інавацыйнага кластара па фарміраванні кіраўніцкага патэнцыялу рэгіёну дапаможа сістэматызаваць станоўчыя напрацоўкі, якія ў нас ёсць. А гэтая праца ўжо вядзецца і ва ўніверсітэце, і ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, і на прадпрыемствах вобласці.
Стварэнне кластара стала вынікам плённага супрацоўніцтва Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы. Гэта падкрэсліў рэктар Акадэміі Генадзь Пальчык.
- Інавацыйны кластар па фарміраванні кіраўніцкага патэнцыялу рэгіёну - унікальны праект, які сапраўды ўпершыню арганізуецца ў нашай рэспубліцы, - адзначыў Генадзь Уладзіміравіч. - Ён адкрыты для ўсіх зацікаўленых: прадстаўнікоў іншых устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама каледжаў і працадаўцаў.
У сваю чаргу, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка распавяла, што ва ўніверсітэце на працягу некалькіх гадоў вядзецца мэтанакіраваная праца па фарміраванні кадравага рэзерву: адкрыта Школа маладога кіраўніка. У мінулым годзе быў заснаваны фонд падтрымкі таленавітай моладзі за кошт сродкаў ад пазабюджэтнай дзейнасці універсітэта. У рамках Інавацыйнага кластара па фарміраванні кіраўніцкага патэнцыялу рэгіёну плануецца правядзенне навукова-метадычных семінараў і канферэнцый, рэалізацыя творчых і адукацыйных праектаў, навуковых даследаванняў.
- Пытанне аб фарміраванні нацыянальнай кіраўніцкай эліты быў узняты на самым высокім узроўні, - распавяла рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. - Адной з галоўных задач з'яўляецца павышэнне прафесіяналізму і кваліфікацыі кіраўнікоў, прычым кіраўнікоў розных узроўняў: пачынаючы ад кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і да служачых дзяржаўных органаў. Сёння неабходныя інавацыйныя падыходы да фарміравання нацыянальнай кіраўніцкай эліты. Стварэнне першага ў рэспубліцы інавацыйнага кластара па фарміраванні кіраўніцкага патэнцыялу рэгіёну, мы ўпэўненыя, стане новым штуршком, новай вехай у падрыхтоўцы кіраўніцкай эліты краіны.
Варта адзначыць, што Інавацыйны кластар па фарміраванні кіраўніцкага патэнцыялу рэгіёну - гэта трэці па ліку кластар, сузаснавальнікам якога з'яўляецца Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Сумесна з Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам і заказчыкамі кадраў універсітэт стварыў першы ў краіне Інавацыйны медыйны кластар Гродзенскай вобласці, а таксама Гродзенскі абласны адукацыйны кластар, якія сёння паспяхова функцыянуюць. Універсітэту гэта дазволіла павысіць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў, правядзення практык, працаўладкавання, узмацніць сувязь навуковых i iншых распрацовак з патрэбамі вобласці і яе арганізацый, а нашы партнёры атрымалі навуковую і арганізацыйна-метадычную падтрымку іх дзейнасці, крэатыўных і матываваных спецыялістаў.