Рэктар Ташкенцкага інстытута па праектаванню, будаўніцтве і эксплуатацыі аўтамабільных дарог Алімжон Рыскулаў 11 кастрычніка наведаў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Візіт рэктара Ташкенцкага інстытута па праектаванню, будаўніцтве і эксплуатацыі аўтамабільных дарог Алімжона Рыскулава і дэкана сумеснага з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам факультэта па праграме «2 + 2» Луізы Вільданавой у Купалаўскі ўніверсітэт пачаўся з сустрэчы з кіраўніцтвам ГрДУ імя Янкі Купалы. Вітаючы гасцей, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка адзначыла, што сустрэча паслужыць наладжванню больш цеснага супрацоўніцтва паміж універсітэтамі і пошуку новых аспектаў узаемадзеяння. У сваю чаргу, рэктар Ташкенцкага інстытута Алімжон Рыскулаў падкрэсліў, што новым імпульсам да развіцця адносінаў паміж універсітэтамі дзвюх краін паслужыў двухбаковы палітычны дыялог, які актыўна вядзе Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Узбекістан.
У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі супрацоўніцтва. У прыватнасці, размова ішла аб рэалізацыі сумесных акадэмічных і навуковых праектаў, ажыццяўленні навукова-даследчай дзейнасці на базе двух універсітэтаў. Гасцей цікавілі магчымасці і ўмовы падрыхтоўкі ў ГрДУ імя Янкі Купалы кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. Асабліва былі адзначаны перспектывы супрацоўніцтва ў галіне праграм магістарскай падрыхтоўкі па тэхнічных, эканамічных і спецыяльнасцях IT-профілю, якія Купалаўскі ўніверсітэт паспяхова рэалізуе, у тым ліку, на англійскай мове. Сёння ГрДУ імя Янкі Купалы таксама адкрыты да міжнароднага супрацоўніцтва па развіцці дыстанцыйных формаў адукацыі, падрыхтоўцы спецыялістаў з улікам тэндэнцый цыфравізацыі і патрэбаў рэальнага сектара эканомікі.
Як падкрэсліла Ірына Кітурка, у Купалаўскім універсітэце не адзін год паспяхова праходзяць Летнія і Зімовыя школы па розных напрамках, удзельнікамі якіх могуць таксама стаць прадстаўнікі Узбекістана.
Па выніках сустрэчы адбылося падпісанне дамовы паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Ташкенцкім інстытутам па праектаванню, будаўніцтве і эксплуатацыі аўтамабільных дарог. Пасля чаго бакі абмяняліся сувенірамі і зрабілі традыцыйнае фота на памяць.
Візіт прадстаўнікоў Узбекістана завяршыўся сустрэчай са студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы, у ходзе якой Алімжон Ахмаджанавіч распавёў пра ўзначалены ім універсітэт, адказаў на пытанні купалаўцаў. Так, рабяты цікавіліся, па якіх спецыяльнасцях магістратуры ажыццяўляе падрыхтоўку ўніверсітэт ва Ўзбэкістане, ці ёсць магчымасць атрымання практычных ведаў на прадпрыемствах краіны і якімі якасцямі павінен валодаць будучы спецыяліст у сферы лагістыкі.
Напрыканцы сустрэчы рэктар Алімжон Рыскулаў падзякаваў Купалаўскаму ўніверсітэту за цёплы прыём, выказаў надзею на плённае супрацоўніцтва і хуткую сустрэчу.