Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў ліку лепшых ВНУ рэгіёну краінаў Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў рэгіянальным рэйтынгу QS EECA Ranking 2020.
Па выніках QS EECA-2020 ды апублікаваным 15 кастрычніка 2019 года, ГрДУ імя Янкі Купалы займае 195 месца з 350 устаноў вышэйшай адукацыі, якія ўвайшлі ў рэйтынг.
Усяго ў рэгіянальным рэйтынгу QS EECA-2020 ацэньваліся ўстановы вышэйшай адукацыі з 28 краін, сярод якіх краіны СНД, Балтыі, Каўказа, а таксама Турцыя, Балгарыя, Венгрыя, Албанія, Харватыя, Польшча, Румынія, Сербія, Славакія і Чэхія. Першае месца заняў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава.
У спіс лепшых 350 устаноў вышэйшай адукацыі краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі ўвайшлі чатыры беларускія ўніверсітэты: БДУ - 25 месца, БНТУ - 103, БДУІР -158. ГрДУ імя Янкі Купалы займае 195 месца, падзяляючы яго з Беластоцкім дзяржаўным універсітэтам.
У рэйтынгу ўлічваюцца акадэмічны аўтарытэт ВНУ, рэпутацыя сярод працадаўцаў, суадносіны прафесарска-выкладчыцкага складу да ліку навучэнцаў, доля замежных выкладчыкаў і замежных студэнтаў, доля супрацоўнікаў з вучонай ступенню, папулярнасць інтэрнэт-рэсурсаў, колькасць апублікаваных і цытаваных артыкулаў у выданнях Scopus, а таксама міжнародная даследчая сетка, якая ацэньвае актыўнасць удзелу вучоных універсітэта ў міжнародных даследчых калектывах.
QS World University Rankings - глабальнае даследаванне вышэйшых навучальных устаноў, якія адлюстроўваюць дасягненні ў галіне адукацыі і навукі. Рэйтынг быў распрацаваны ў 2004 годзе і разлічваецца па методыцы брытанскай кансалтынгавай кампаніі Quacquarelli Symonds (QS) і лічыцца адным з найбольш уплывовых глабальных рэйтынгаў універсітэтаў.
Больш падрабязна даведацца пра месца ГрДУ імя Янкі Купалы ў сусветных рэйтынгах можна тут.