Напярэдадні 80-годдзя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы купалаўцы-першакурснікі будуць творча раскрываць тэму «Юбілей збірае сяброў».
Так, 21 кастрычніка на сцэну выйдуць каманды факультэтаў мастацтваў і дызайну, інжынерна-будаўнічага факультэта і эканомікі і кіравання. Студэнты філалагічнага факультэта і фізічнай культуры будуць змагацца за права выступіць у фінале 22 кастрычніка.
Каманды педагагічнага факультэта, факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму пакажуць свае творчыя нумары 23 кастрычніка.
24 кастрычніка перад журы выступяць студэнты факультэта псіхалогіі, факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, факультэта біялогіі і экалогіі. Завершаць адборачны марафон пастаноўкі ваеннага, юрыдычнага і фізіка-тэхнічнага факультэтаў 25 кастрычніка.
Пераможцу конкурсу "Alma-mater - любоў з першага курсу" назавуць 14 лістапада ў час фіналу.
Білеты можна набыць у галоўным корпусе ўніверсітэта па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, Рэгіянальны цэнтр турызму, 1 паверх. Кантактны тэлефон: 74-03-76, 80298690605.