Артыкулы і метадычныя распрацоўкі першага нумара Электроннага навукова-метадычнага часопіса «Універсітэт адукацыйных інавацый» за 2019 год ужо адкрыты у бібліяграфічнай базы дадзеных РІНЦ для чытання і цытавання.
У бліжэйшы час у базе будуць размешчаны ўсе публікацыі часопіса, пачынаючы з 2016 года - з моманту выхаду першага нумара часопіса. Гэта прадугледжвае дагавор, заключаны паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Навуковай электроннай бібліятэкай eLIBRARY.RU.
«Наш часопіс накіраваны на прадстаўленне і распаўсюджванне эфектыўнага вопыту ў галіне адукацыйных інавацый, павышэнне адкрытасці і значнасці вынікаў навукова пошуку выкладчыкаў, настаўнікаў, студэнтаў педагагічных спецыяльнасцяў, - адзначыла начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Калацэй. - Уключэнне ў базу дадзеных РІНЦ варта разглядаць як чарговы крок для пашырэння прысутнасці электроннага навукова-метадычнага часопіса «Універсітэт адукацыйных інавацый» у сусветнай інфармацыйнай прасторы і магчымасць для разгорнутага статыстычнага аналізу яго навукова-даследчага патэнцыялу».
Варта адзначыць, што з 2016 года аўтарамі электроннага навукова-метадычнага часопіса «Універсітэт адукацыйных інавацый» сталі 76 чалавек, з іх - 6 дактароў навук, 38 кандыдатаў навук, 6 педагогаў школ, гімназій і ліцэяў. У часопісе было апублікавана 57 навукова-метадычных артыкулаў, 17 метадычных распрацовак, адлюстраваны вынікі падрыхтоўкі 15 студэнцкіх праектаў.
Часопіс «Універсітэт адукацыйных інавацый» чытаюць больш чым у 40 краінах свету, у тым ліку ў Беларусі, Расіі, Кітаі, Францыі, Казахстане, Украіне, ЗША, Емене, Іраку, Германіі, Італіі, Нідэрландах, Нарвегіі, Узбекістане, Малдове, ААЭ, Польшчы, Швецыі, Арменіі, Канадзе.