Заключны этап конкурсу энергічнасці, актыўнасці, ініцыятыўнасці пройдзе ў Купалаўскім універсітэце ўжо 18 кастрычніка. Сярод 8 лепшых удзельнікаў будзе вызначаны уладальнік звання «Студэнт года - 2019».
Нагадаем, што традыцыйна конкурс праходзіць у два этапы. У рамках першага - завочнага - ужо адбыўся конкурс партфоліо «Мой свет», падчас якога купалаўцы прадставілі на суд журы ўсе дасягненні за час вучобы, распавялі пра сябе і пафантазіравалі аб тым, што іх чакае ў будучыні.
Конкурс на лепшы праект «Моладзевая ініцыятыва» раскрыў творчы і прадпрымальніцкі патэнцыял канкурсантаў: студэнты прадстаўлялі праекты, накіраваныя на рашэнне грамадскай праблемы. Яшчэ адным выпрабаваннем завочнага этапу стаў конкурс камедыйных відэаролікаў «Я - студэнт».
Падчас фіналу купалаўцы раскажуць журы і гледачам пра свае захапленні і дасягненні ў конкурсе самапрэзентацыі «Візітная картка». Прадэманстраваць навыкі тэхнікі і культуры мовы, арыгінальнасць падачы інфармацыі, крэатыўнасць і ўменне кантактаваць з аўдыторыяй удзельнікі змогуць у конкурсе аратарскага майстэрства, а раскрываць на сцэне свой творчы патэнцыял студэнты будуць у конкурсе «Беларусь - наш агульны дом». Таксама ў рамках фіналу выберуць лепшую групу падтрымкі ўніверсітэта.
Студентка 2 курса специальности «Информация и коммуникация» факультета истории, коммуникации и туризма Дарья Минькевич
Студентка 3 курса специальности «Дошкольное образование» педагогического факультета Елизавета Занемонская
Студентка 3 курса специальности «Таможенное дело» юридического факультета Анна Мысливец
Студентка 2 курса специальности «Журналистика» факультета истории, коммуникации и туризма Ирина Пашинская
Студент 3 курса специальности «Практическая психология» факультета психологии Юрий Николаев
Студентка 3 курса специальности «Белорусская филология» филологического факультета Наталья Гузевич
Студентка 2 курса специальности «Транспортная логистика» факультета инновационных технологий машиностроения Снежана Климашевич
Студентка 4 курса специальности «Романо-германская филология» филологического факультета Евгения Реуцкая