У семінары прынялі ўдзел загадчыкі кафедраў і дэканы факультэтаў універсітэта.
Тэме «Лічбавы ўніверсітэт +» быў прысвечаны чарговы семінар, арганізаваны для загадчыкаў кафедрамі. Як адзначыла рэктар універсітэта Ірына Кітурка, ГрДУ імя Янкі Купалы мае шматгадовы вопыт укаранення лічбавых тэхналогій у адукацыйны працэс і кіраванне ўніверсітэтам.
- У чэрвені гэтага года ва ўніверсітэце быў прыняты праект «Лічбавы ўніверсітэт +», важная роля ў якім адведзена кафедрам. - падкрэсліла Ірына Кітурка. - Рэалізацыя праекта запатрабуе паэтапнай перабудовы практычна ўсіх працэсаў і мадэляў дзейнасці.
Праект разлічаны на 2019-2020 гады. І, як адзначыў у сваім дакладзе начальнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра ГрДУ імя Янкі Купалы Яўгеній Алізаровіч, мэта праекта - павышэнне якасці і эфектыўнасці дзейнасці ўнівэрсітэта пры дапамозе шырокага рэінжынірынга ўсіх працэсаў і ўкаранення інавацыйных бізнес-мадэляў на аснове мадэрнізацыі інфармацыйна-камунікацыйнага асяроддзя.
Праект прадугледжвае развіццё ўсіх сфер дзейнасці ўніверсітэта: вучэбнай, навуковай, выхаваўчай і кіраўніцкай. У ліку прыярытэтных названы развіццё сістэмы дыстанцыйнай адукацыі і мабільнай адукацыі. Так, у наступным годзе на дыстанцыйную форму навучання ў ГрДУ імя Янкі Купалы запланаваны першы набор студэнтаў па чатырох спецыяльнасцях. Гэта дазволіць пашырыць сферу адукацыйных паслуг, што аказваюцца ўніверсітэтам, у тым ліку і на міжнародным рынку. У сувязі з гэтым перад кафедрамі стаіць задача распрацоўкі лічбавых вучэбна-метадычных комплексаў.
З дакладам на семінары выступіла таксама начальнік Вучэбна-метадычнага ўпраўлення Марына Калацэй. Яна акцэнтавала ўвагу прысутных на неабходнасці фарміравання персаніфікаваных траекторый для студэнтаў з улікам іх асобасна-прафесійных патрэбаў.
Пра перспектывы цыфравізацыі ў сферы навуковай дзейнасці, у прыватнасці аб неабходнасці стварэння "лічбавага пашпарту" вучонага і развіцці лічбавай базы дадзеных інавацыйных распрацовак навукоўцаў універсітэта, распавёў намеснік прарэктара па навуковай рабоце Антон Глазеў. Вопытам па распрацоўцы электронных навучальных дапаможнікаў падзяліліся загадчык кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі Яўгеній Роўба і дацэнт кафедры Алена Сяцько. Напрыканцы семінара былі прадстаўлены вынікі он-лайн апытання, які быў праведзены сярод удзельнікаў падчас правядзення мерапрыемства.