У конкурсе прынялі ўдзел дружыны прадпрыемстваў, арганізацый і ўніверсітэтаў, якія былі задзейнічаныя ў ахове грамадскага парадку па Ленінскім раёне Гродна.
Каманду Купалаўскага ўніверсітэта прадставілі члены добраахвотнай студэнцкай дружыны, сярод якіх камандзір дружыны Аксана Сарока, намеснік камандзіра дружыны Даніэль Волах, а таксама студэнты Данііл Круцько, Аляксей Рамашка і Ульяна Шцяпура.
Асаблівасцю конкурсу ў гэтым годзе сталі спаборніцтвы па дартсе, у той час як у папярэднія гады члены добраахвотных дружын спаборнічалі на трапнасць у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.
Па выніках усіх конкурсных спаборніцтваў камандзір добраахвотнай студэнцкай дружыны Аксана Сарока была ўзнагароджана дыпломам за трэцяе месца ў асабістым заліку.