Візіт адбыўся ў рамках міжнароднай навуковай канферэнцыі «Спартыўная рухальная дзейнасць - тэарэтычныя падставы і практычныя эфекты».
На навуковым форуме былі прадстаўлены даклады вучоных з Польшчы, Італіі, Ізраіля, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Расіі і Беларусі. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі павышэнне эфектыўнасці падрыхтоўкі спартсменаў, забеспячэнне здаровага ладу жыцця насельніцтва сродкамі фізічнай культуры, сродкі і метады фізічнага выхавання падрастаючага пакалення.
У рамках канферэнцыі Віталь Храмаў выступіў з дакладам «Лічбавыя тэхналогіі ў кіраванні сістэмай падрыхтоўкі юных футбалістаў». Ён прадставіў сучасныя ўяўленні аб тэхналагічных і педагагічных умовах інфарматызацыі працэсу адбору і пачатковай спартыўнай спецыялізацыі ў футболе.