Падаць дакументы для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне грантаў рэктара для выканання навукова-даследчых работ у рамках падрыхтоўкі доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый суіскальнікі могуць з 1 па 30 лістапада.
Грант рэктара - гэта грашовыя сродкі, якія выдзяляюцца на развіццё кадравага, навукова-даследчага патэнцыялу ўніверсітэта, інавацыйнай дзейнасці, выкананне навукова-даследчых работ у рамках падрыхтоўкі і абароны дысертацыі на атрыманне вучонай ступені доктара або кандыдата навук. Яго мэта - падтрымка супрацоўнікаў універсітэта, уключаючы тых, хто працуе ў яго адасобленых структурных падраздзяленнях, пры падрыхтоўцы дысертацый.
У Купалаўскім універсітэце гранты рэктара прадастаўляюцца з 2007 года. За гэты час 24 супрацоўнікі атрымалі грант і абаранілі дысертацыі, 10 з якіх - на сушуканне вучонай ступені доктара навук. У цяперашні час над дысертацыямі у рамках грантаў рэктара працуюць 9 навукоўцаў універсітэта.
Варта адзначыць, што грант рэктара прадастаўляецца за кошт пазабюджэтных сродкаў універсітэта або яго адасобленых структурных падраздзяленняў на тэрмін да 1 года для завяршэння падрыхтоўкі і абароны кандыдацкай дысертацыі. На тэрмін да 2 гадоў - для завяршэння падрыхтоўкі і абароны доктарскай дысертацыі.
Атрымаць грант могуць работнікі ўніверсітэта (акрамя знешніх сумяшчальнікаў), якія маюць не менш за 3 артыкулы па тэме кандыдацкай дысертацыі ў выданнях з пераліку навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў або ў прыраўнаваных да іх замежных навуковых перыядычных выданнях - для асоб, якія праходзяць навучанне (ці навучаліся) ў аспірантуры або якія самастойна падрыхтавалі дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук. Асобы, якiя вучацца (навучаліся) ў дактарантуры або самастойна падрыхтавалі дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара навук, павінны мець навуковую ступень кандыдата навук і не менш за 15 артыкулаў па тэме доктарскай дысертацыі, апублікаваных пасля абароны кандыдацкай дысертацыі ў выданнях з пераліку навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў або ў прыраўнаваных да іх замежных навуковых перыядычных выданнях.
Экспертызу конкурсных дакументаў на атрыманне гранта рэктара правядзе конкурсная камісія. Яна ацэніць актуальнасць тэматыкі навуковага даследавання, сувязь працы з буйнымі навуковымі праграмамі (праектамі) і тэмамі, значнасць чаканых вынікаў навуковага даследавання і спосабы іх рэалізацыі, навізна ў пастаноўцы і метадах правядзення даследавання. Сярод крытэрыяў ацэнкі - практычная накіраванасць працы, апрабацыя вынікаў дысертацыйнага даследавання, колькасць і ўзровень навуковых публікацый па тэме дысертацыі, рэальнасць тэрмінаў выканання этапаў, а таксама абгрунтаванасць меркаваных выдаткаў.
Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе, а таксама пералік неабходных дакументаў для прэтэндэнтаў можна знайсці тут.
З дамовай на прадастаўленне гранта для завяршэння працы можна азнаёміцца ў дакуменце.