Лепшага студэнта Гродзеншчыны выберуць 5 лістапада.
Па выніках універсітэцкіх этапаў вызначана тры прэтэндэнты на галоўны студэнцкі тытул рэгіёну з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.
Купалаўскі ўніверсітэт прадставіць студэнтка філалагічнага факультэта Наталля Гузевіч.
Па традыцыі ў рамках абласнога этапу канкурсанты прэзентуюць сябе журы, праявяць прамоўніцкія і інтэлектуальныя здольнасці ў інтэлектуальным конкурсе. Журы таксама ацэніць камедыйныя відэаролікі і партфоліо ўдзельнікаў, якія адлюстроўваюць іх дасягненні, захапленні і грамадскую дзейнасць. Дарэчы, прагаласаваць за ўпадабаны відэаролік па спасылцы можа кожны жадаючы да 17.00 5 лістапада. Пераможца абласнога этапу прадставіць Гродзеншчыну ў рэспубліканскім фінале творчага спаборніцтва ў Мінску.
Конкурс накіраваны на падтрымку творчага патэнцыялу і сацыяльна значнай дзейнасці студэнцкай моладзі, выяўленне лідэраў у студэнцкім асяроддзі, развіццё эфектыўных формаў удзелу моладзі ў грамадскім жыцці, павышэнне прэстыжу ведаў і папулярызацыя прафесіі.
Абласны этап конкурсу адбудзецца 5 лістапада ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Пачатак у 15.00. Фінал рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2019» пройдзе ў снежні ў Мінску.