Узнагародзілі пераможцаў - кіраўнікоў і педагогаў устаноў сярэдняй адукацыі - 30 кастрычніка падчас пасяджэння Савета ўніверсітэта.
Штогадовы конкурс «Школа-партнёр ГрДУ імя Янкі Купалы» быў абвешчаны ў студзені 2015 года ў рамках рэалізацыі Праграмы прыцягнення абітурыентаў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Конкурс «Педагогі-партнёры ГрДУ імя Янкі Купалы» пачаў праводзіцца на год пазней.
Абодва конкурсы накіраваны на правядзенне актыўнай прафарыентацыйнай работы сярод выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь па павышэнню зацікаўленасці і матывацыі да паступлення ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Крытэрыем конкурсу «Педагогі-партнёры» з'яўляецца колькасць выпускнікоў, залічаных ў лік студэнтаў універсітэта ў год набору. Так, па выніках уступнай кампаніі 2019 года пераможцамі прызнаныя класны кіраўнік сярэдняй школы № 13 г. Гродна Алена Малышка і класны кіраўнік сярэдняй школы № 35 імя Н.А. Волкава г. Гродна Святлана Грыцкевіч. Пераможцы конкурсу «Педагогі-партнёры» набываюць статус «Педагог-партнёр Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы», узнагароджаны адпаведным сертыфікатам і каштоўнымі падарункам.
Вынікі конкурсу «Школа-партнёр» падводзяцца на аснове дадзеных залічэння выпускнікоў установы сярэдняй адукацыі ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў трох катэгорыях: «Гродна», «Горад», «Рэгіён», і ў кожнай катэгорыі - па трох намінацыях: «Разам да новых вяршыняў», «Трыюмф года», «Прарыў года».
У катэгорыі "Гродна" па выніках уступнай кампаніі 2019 года перамогу ў намінацыі «Разам да новых вяршыняў» атрымала сярэдняя школа № 22 г. Гродна, дырэктар - Жанна Шумская. У намінацыі «Трыюмф года» перамогу атрымала сярэдняя школа № 31 г. Гродна, дырэктар - Кавалёў Анатоль. Званне «Прарыў года» прысуджана сярэдняй школе № 8 г. Гродна, дырэктар - Вольга Нерад.
У катэгорыі «Горад» намінацыя «Разам да новых вяршыняў» прысуджана Сапоцкінскай сярэдняй школе, дырэктар - Тэрэса Кодзік. Званне «Трыюмф года» падзялілі сярэдняя школа № 1 г. Скідаля, дырэктар - Таццяна Казлова і ліцэй № 1 г. Ліда, дырэктар - Юрый Хромін. Перамогу ў намінацыі «Прарыў года» атрымаў Юрацішкаўскі яслі-сад - сярэдняя школа, дырэктар - Вольга Часноўская.
У катэгорыі «Рэгіён» ў намінацыі «Разам да новых вяршыняў» і «Прарыў года» першай стала Гудзевіцкая сярэдняя школа, дырэктар - Вольга Валюшка. Званне «Трыюмф года» - у Азёрскай сярэдняй школы, дырэктар - Сяргей Есіпок.
Варта адзначыць, што пераможцам конкурсу «Школа-партнёр» прысвойваецца статус «Школа-партнёр Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы» і грашовы сертыфікат на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы. Акрамя таго, універсітэт падтрымлівае цесную сувязь з пераможцамі конкурсаў «Школа-партнёр» і «Педагог-партнёр» у сферы падрыхтоўкі вучняў да цэнтралізаванага тэсціравання і этапаў Рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах, а таксама ў рабоце з таленавітай і перспектыўнай моладдзю, кансультаванні па пытаннях арганізацыі навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў.