Узнагарода была ўручана на афіцыйным мерапрыемстве, прысвечаным 3-годдзю бязвізавага ўезду.
Варта адзначыць, што ўніверсітэтам быў распрацаваны і падтрымліваецца сайт grodnovisafree.by. Навукоўцамі і супрацоўнікамі ГрДУ імя Янкі Купалы створана сістэма ўліку турыстаў і аўтаматызаваны інфармацыйны каталог турыстычных рэсурсаў Гродзенскай вобласці, распрацаваны мабільныя дадаткі, якія змяшчаюць інфармацыю пра найбольш цікавыя турыстычныя маршруты, а таксама славутасцях і фартыфікацыйных збудаваннях Аўгустоўскага канала. Акрамя таго, выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэта распрацаваны лагатып і назву бязвізавай тэрыторыі - «GrodnoVisaFree», падрыхтавана мноства відэаматэрыялаў, распрацаваны канцэптуальны праект аздаблення арт-парку ў Каложскім парку.
У ГрДУ імя Янкі Купалы з 2009 года ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць". За час дзеяння бязвізавай турыстычнай зоны ўніверсітэт выпусціў больш за 400 спецыялістаў для турыстычнай сферы Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцей. Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ГрДУ імя Янкі Купалы распрацаваны адукацыйныя праграмы павышэння кваліфікацыі спецыялістаў турыстычнай галіны.
Дасягненні купалаўцаў былі высока ацэнены прадстаўнікамі ўлады: ГрДУ імя Янкі Купалы адзначаны падзякай Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта «За ўклад у развіццё турыстычнай сферы горада Гродна, падрыхтоўку турыстычных кадраў, распрацоўку сайта grodnovisafree.by і ў сувязі з 3-годдзем бязвізавага ўезду». Удзячнасцю быў таксама адзначаны дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Сяргей Данскіх. Сярод узнагароджаных былі прадстаўнікі турыстычных прадпрыемстваў і сродкаў масавай інфармацыі.
P.S. Больш за тры гады на Гродзеншчыне дзейнічае рэжым бязвізавага ўезду для замежных турыстаў. Ініцыяваны Гродзенскім аблвыканкамам эксперыментальны праект стартаваў 26 кастрычніка 2016 года і ўключаў толькі г. Гродна і Аўгустоўскі канал. Сёння створана аб'яднаная бязвізавая тэрыторыя «Брэст-Гродна», якая дазваляе турыстам наведваць усю тэрыторыю Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.