Фестываль прайшоў з 14 па 16 лістапада ў Гомелі.
На сцэне Гомельскага цэнтра культуры ўдзельнікі фестывалю прадстаўлялі свае творчыя нумары ў жанрах інструментальнай, тэатральнай і размоўнай творчасці, вакальнага і харэаграфічнага мастацтва. У конкурснай праграме прынялі ўдзел каля 2 тысяч удзельнікаў, якія выступілі ў рамках 400 творчых нумароў. Завяршыўся I Міжнародны фестываль мастацтваў «Gomel Fest 2019» гала-канцэртам лепшых выканаўцаў і ўзнагароджаннем пераможцаў.
Вакальны талент студэнтак спецыяльнасці "Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура" факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы быў высока адзначаны журы конкурсу. Так, студэнтка Яна Янукевіч узнагароджана дыпломам лаўрэата I ступені ў намінацыі «Вакальная творчасць», а вакальнае трыа «TrinIti» студэнтак Людмілы Валейка, Яны Янукевіч і Лізаветы Мяжуй - дыпломам лаўрэата II ступені. Кіраўнік канкурсантак - выкладчык кафедры музычнага мастацтва Вераніка Дарашкевіч.