Праявіць крэатыў і талент па сацыяльна-значнай тэме можна з 2 па 20 снежня.
Конкурс закліканы падтрымаць актыўную жыццёвую пазіцыю студэнцкай моладзі па вядзенні здаровага ладу жыцця, спрыяць каштоўнасным адносінам купалаўцаў да свайго здароўя пры адмове ад шкодных звычак і залежнасцяў.
Прыняць удзел у конкурсе могуць студэнты і навучэнцы каледжаў, магістранты і аспіранты, работнікі факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта - індывідуальна або ў групах. Жадаючым прыняць удзел у конкурсе неабходна падрыхтаваць плакат фармату А3 ў тэхніцы жывапіс, акварэль або калаж на тэму здаровага ладу жыцця.
Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях: «Самы яркі малюнак», «Лепшы дызайн плаката», «Лепшае тэхнічнае выкананне», «Лепшы сацыяльна-накіраваны плакат», «Лепшае выкананне ідэі», «Лепшы плакат-комікс», «Лепшы матывацыйны плакат». Журы ацэніць арыгінальнасць і мастацкае выкананне работы, яе асветніцкую і выхаваўчую накіраванасць, прафесійны ўзровень аўтара, будзе ўлічвацца і наяўнасць у працы прызыву да дзеяння па тэме конкурсу.
Конкурс плакатаў «Свабодны ад залежнасцяў» праводзіць упраўленне выхаваўчай працы з моладдзю пры падтрымцы прафкама студэнтаў і першаснай арганізацыі ГА «БРСМ».
Матэрыялы для ўдзелу ўдзельнікам неабходна прадаставіць з 2 па 20 снежня ва ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю па адрасе: вул. Ажэшкі, каб. 224. Кантактны тэлефон: 73-19-86; e-mail: uvr@grsu.by.