Акцыя прайшла ў рамках пераднавагодніх акцый ГА «Беларускі саюз жанчын» Купалаўскага ўніверсітэта сумесна з факультэтам эканомікі і кіравання.
Мерапрыемства стала працягам праекта «Прыкладзі руку», які стартаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў мінулым годзе ў рамках штогадовай рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці».
У гэтым годзе ў акцыі прынялі ўдзел звыш 40 валанцёраў. Упершыню ўдзельнікамі сталі школьнікі з гімназіі №2, а таксама студэнты факультэта псіхалогіі. На кірмашы былі прадстаўлены выпечка і прысмакі, прыгатаваныя студэнткамі факультэта эканомікі і кіравання, гімназістамі, тэкстыльныя цацкі, канцылярскія тавары і іншыя hand-made вырабы. Многія рабяты дарылі свой талент удзельнікам кірмашу: дэманстравалі танцавальныя нумары, выконвалі песні і гралі на гітары.
У завяршэнні акцыі ўсе ўдзельнікі напісалі свае імёны на каляровых далоньках, якія з'яўляюцца сімвалам акцыі «Прыкладзі руку да добрых спраў». Гэтыя далонькі стануць часткай вялікай гірлянды дабрачынных спраў.
Як распавяла старшыня ГА «Беларускі саюз жанчын» ГрДУ імя Янкі Купалы, дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая, атрыманыя сродкі будуць накіраваныя для дзяцей дапаможнай школы № 1 г. Гродна і ў дзіцячы дом сямейнага тыпу сям'і Кароль Е.Н., размешчаны на вуліцы Валковіча, 17.
{youtube}https://www.youtube.com/watch?v=jAcnvOPLAgA{/youtube}