Узнагароджанне пераможцаў адбылося на Усебеларускім злёце студэнцкіх атрадаў «Час Руху!», які прайшоў з 29 лістапада па 1 снежня.
У рамках злёту адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця трэцяга працоўнага семестра з ушанаваннем пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Працоўны семестр». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел студэнцкія атрады ГрДУ імя Янкі Купалы «Купалінка-4» і «Дзеці Нёмана».
Камандзір студэнцкага будаўнічага атрада «Будатрад №4» Дзмітрый Ківель і камісар Лізавета Крупавес адзначаны падзякай у намінацыі «Лепшы камандзір» і «Лепшы камісар». Камандзір студэнцкага сэрвіснага атрада «Дзеці Нёмана» Вікторыя Хомчык і камісар Наталля Садоўнічая таксама ўзнагароджаны граматай і падзякай.
Акрамя таго, па выніках трэцяга працоўнага семестра Штаб працоўных спраў ГрДУ імя Янкі Купалы атрымаў падзяку ў намінацыі «Лепшы штаб працоўных спраў пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» установы адукацыі». Студэнцкі сэрвісны атрад «Дзеці Нёмана» адзначаны падзякай ў намінацыі «Лепшы студэнцкі атрад, які працуе за межамі Рэспублікі Беларусь», а студэнцкі педагагічны атрад «Купалінка-4» імя Героя Савецкага Саюза Б.Т. Пішчыкевіча атрымаў падзяку ў намінацыі «Лепшы педагагічны атрад».
У рамках злёту рабяты прынялі ўдзел у конкурсе візітак на вечары знаёмстваў, творчым фэсце «Энергія атрада!», квэст гульні, а таксама спартыўнай і адукацыйнай праграмах. На сустрэчы ветэранаў «Біяграфія маладосці нашай» Ганна Шчука ўзнагароджана «Ганаровым знакам беларускiх студэнцкiх атрадаў».