Падпісанне дакумента адбылося ў рамках візіту рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітурка ў Сербію для ўдзелу ў беларуска-сербскім бізнес-форуме, які 3 снежня праходзіць у Бялградзе.
Дакумент прадугледжвае доўгатэрміновае супрацоўніцтва паміж універсітэтамі ў акадэмічнай, навуковай і культурнай сферах. Двухбаковы дагавор аб супрацоўніцтве ў афіцыйнай абстаноўцы падпісалі рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і прарэктар Бялградскага ўніверсітэта Ненад Зрніч.
Дамова з Белградскім універсітэтам стала другім афіцыйным дакументам аб супрацоўніцтве, падпісаным кіраўніцтвам ГрДУ імя Янкі Купалы ў час правядзення беларуска-сербскага бізнес-форуму. 2 снежня Ірына Кітурка падпісала дагавор аб узаемавыгадным супрацоўніцтве з АЛЬФА БК універсітэтам у Сербіі.
Нагадаем, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка прымае удзел у беларуска-сербскім бізнес-форуме ў складзе дэлегацыі Міністэрства адукацыі Беларусі. Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі напярэдадні атрымалі магчымасць пагутарыць з Міністрам адукацыі, навукі і тэхналагічнага развіцця Рэспублікі Сербія Младэнам Шарчэвічам, а таксама наведаць Бялградскі ўніверсітэт і навукова-тэхналагічны парк «Звездара».
Даведачна: Бялградскі ўніверсітэт з'яўляецца дзяржаўным універсітэтам у Сербіі. Гэта найстарэйшы і самы вялікі ўніверсітэт у Сербіі, а таксама адзін з найбольш важных адукацыйных і навукова-даследчых цэнтраў у Паўднёва-Усходняй Еўропе. У нацыянальным рэйтынгу ўніверсітэтаў Сербіі Бялградскі ўніверсітэт займае першае месца.