Мерапрыемства аб'яднала больш за 6 500 удзельнікаў-добраахвотнікаў з розных краін для абмену вопытам у рэалізацыі паспяховых валанцёрскіх ініцыятыў і падвядзення вынікаў адыходзячага года.
Міжнародны Форум добраахвотнікаў праходзіць з 2 па 5 снежня на базе Галоўнага медыяцэнтра Алімпійскага парку ў горадзе Сочы, Расія. Купалаўскі ўніверсітэт у складзе беларускай дэлегацыі прадстаўляюць студэнты-актывісты першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Дыяна Абраменка, Уладзіслаў Мандзік, Алеся Папко, Вольга Русілка.
Форум прапануе ўвазе ўдзельнікаў вялікае мноства пляцовак па розных напрамках для абмену досведам і ведамі ў розных сферах валанцёрскай дзейнасці, наладжвання сувязяў паміж арганізацыямі.
Дзелавая праграма Форуму будуецца на тэме «Партнёрства дзеля агульных мэтаў» у трох напрамках. Кірунак «Дыскусіі» задзейнічае ўдзельнікаў у абмеркаванні ключавых тэм развіцця добраахвотніцтва і магчымых варыянтаў развіцця партнёрскіх адносін, разборы кейсаў узаемадзеяння і рэалізацыі праектаў. У ходзе напрамку «Практыкі» ўдзельнікі абменьваюцца вопытам рэалізацыі праектаў і праграм у рамках добраахвотніцкай дзейнасці. У рамках напрамку «Воркшопы і майстар-класы» для ўдзельнікаў праводзяцца майстар-класы і трэнінгі, накіраваныя на развіццё лідарскіх навыкаў, камандаутварэнне, прасоўванне і асвятленне праектнай дзейнасці.
Дарэчы, удзельнікі Міжнароднага Форуму задзейнічаныя і ў аказанні рэальнай добраахвотніцкай (валанцёрскай) дапамогі дабрачынным фондам, некамерцыйным арганізацыям і дзяржаўным установам на двух дзясятках розных пляцовак.