Праца камісіі будзе доўжыцца ў Купалаўскім універсітэце з 9 па 13 снежня 2019 года.
Узначаліла камісію Ларыса Юр'еўна Дзейнекіна - намеснік начальніка ўпраўлення кантролю якасці адукацыі і дзяржаўнай акрэдытацыі Дэпартамента кантролю якасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Акрэдытацыя пройдзе па трох спецыяльнасцях першай ступені вышэйшай адукацыі - «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура», «Электронны маркетынг», «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна», і 15 спецыяльнасцях другой ступені. Будуць прааналізаваныя арганізацыя і змест адукацыйнага працэсу, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне па спецыяльнасцях, сацыяльна-бытавыя ўмовы студэнтаў, захаванне нормаў па ахове здароўя i бяспекi жыцця навучэнцаў, кадравыя рэсурсы, інфармацыйнае і бібліятэчнае забеспячэнне.
Таксама камісія правядзе акрэдытацыю спецыяльнасці перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў, якія маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы» і ацэніць арганізацыю практычнага навучання, навукова-метадычнае забеспячэнне і якасць навучання слухачоў.
Вынікі акрэдытацыі будуць падведзеныя 13 снежня падчас заключнага пасяджэння камісіі.