Удзельнікі кроса ў падтрымку здаровага ладу жыцця ўдзельнічалі ў забегах на дыстанцыях ад некалькіх хвілін да адной гадзіны.
Да забегу, які праводзіўся на стадыёне ўніверсітэта па вуліцы Захарава, дапускаліся спартсмены з навагодняй атрыбутыкай, каб надаць спартыўнай падзеі святочную атмасферу.
Для ўдзелу ў кросе можна было выбраць адну з трох катэгорый: «да 15 хвілін», «30 хвілін», «1 час». Прадугледзелі і катэгорыю «для самых маленькіх» у дыстанцыі «500 м», у якой прынялі ўдзел дзеці супрацоўнікаў універсітэта. Крос «да 15 хвілін» аб'яднаў 33 удзельнікі. А ў самай масавай дыстанцыі ў 30 хвілін спаборнічалі больш за пяцьдзесят студэнтаў. Самы працяглы забег доўжыўся 1 гадзіну і толькі 18 студэнтаў здолелі пераадолець такую доўгую дыстанцыю.
Удзельнікі кроса з добрым настроем і ўсмешкамі акунуліся ў пераднавагоднюю атмасферу свята. Пасля забегу ўсім былі прапанаваны гарачы чай і кава, а таксама прысмакі і падарункі ад Дзеда Мароза.