Яно пройдзе 15 снежня ў фармаце Дня адчыненых дзвярэй.
Мерапрыемства арганізуецца Бацькоўскай IT-акадэміяй факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з рэпетытарскім цэнтрам «100 балаў - Гродна». Яго ўдзельнікамі стануць навучэнцы, бацькі і выкладчыкі адукацыйнага цэнтра.
На працягу дня ўдзельнікаў чакаюць сустрэчы са студэнтамі факультэта - былымі вучнямі цэнтра, экскурсія па факультэце матэматыкі і інфарматыкі ў фармаце «Дзень адчыненых дзвярэй», дзе яны наведаюць навучальныя IT-лабараторыі, беларуска-індыйскі вучэбны цэнтр, студыю інавацыйных распрацовак. Таксама слухачы рэпетытарскага цэнтра прымуць удзел у прафарыентацыйнай-пазнавальнай віктарыне MF-QUIZ і пройдуць падрыхтаваны для іх студэнтамі мабільны QUEST. У сваю чаргу, іх бацькі і педагогі стануць удзельнікамі сустрэчы з дэканам факультэта матэматыкі і інфарматыкі і змогуць задаць пытанні пра паступленне і навучанне ў Купалаўскім універсітэце.
Мерапрыемства пачнецца ў 11.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22.