Урачыстая цырымонія абнаўлення дошкі Гонару Ленінскага раёна г. Гродна адбылася 23 снежня 2019 года.
На дошку Гонару занесены людзі, чыімі намаганнямі ўнесены сур'ёзны ўклад у росквіт Ленінскага раёна. У іх ліку - дэкан факультэта мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Людміла Чарнілоўская.