Удзел у мерапрыемстве прымаюць студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы.
Сярод удзельнікаў і гасцей свята - Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэм'ер-міністр Сяргей Румас, старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і дыпламатычнага корпуса.
Але галоўныя персоны, да каго на свяце прыкавана ўсеагульная ўвага, - гэта, безумоўна, маладыя дэбютанты, якія атрымалі запрашэнне на баль дзякуючы сваім поспехам у вучобе, творчасці, спорце, навуковай і грамадскай дзейнасці. Гэта моладзь, студэнты ВНУ, навучэнцы іншых устаноў адукацыі. Усяго больш за 360 удзельнікаў.
У адпаведнасці са строгімі бальнымі традыцыямі адкрылася ўрачыстасць паланэзам у выкананні дэбютантаў - дзяўчат у беласнежных сукенках з мініятурнымі букетамі ў руках і юнакоў у чорных фраках.
Па iнфармацыi belta.by